- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Хуліа Іглесіяс;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: сімфонія Гектора Берліёза «Гарольд у Італіі»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару Шэр;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы шведскага кампазітара Тобіаса Свенсана;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны адзінай жанчыне-дырыжору ў БССР, народнай артыстцы Беларусі Таццяне Каламійцавай;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Алісы Фрэйндліх;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да мультфільма «Прынцэса Лебедзь»;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: традыцыі апрацоўкі дрэва;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: вакальныя творы з рэпертуару спявачкі Ніны Ермураке (Малдова);
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка». Апошнія старонкі дэтэктыўнага рамана Ганны Літаш «Забойства ў цягніку»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома саксафаніста Эрла Бостыка «Let’s Dance»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – удзельніца I Форуму маладых літаратараў Беларусі Алена Басікірская;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: мелодыі Андрэя Пятрова да кінафільмаў Эльдара Разанава;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: п’есы Ігара Лучанка, Юрыя Семянякі, Андрэя Шпянёва ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка нарвежскага кампазітара Крысціяна Сіндынга;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: духавыя квартэты Джавані Батысты Гамбара;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграма Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі «O sole mio!», запісаная 8 сакавіка 2025 года ў канцэртнай зале «Верхні горад»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Пятра Вандзілоўскага.
У праграме магчымы змены
