5 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі фінскай рок-групы «Poets of the Fall»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі родапачынальніка стыля дрым-хаўс Роберта Майлза;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы нямецкага кампазітара Магдзі Абуль-Хейра;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», прысвечаны творчасці айчынных кампазітараў, раскажа пра Пятра Альхімовіча;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Леанард Коэн;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні Уладзіміра Высоцкага да фільма Станіслава Гаварухіна «Вецер «Надзеі»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: другая частка інсцэніраванага апавядання Рэя Брэдберы «І грымнуў гром». Запіс з фондаў Беларускага радыё 1998 года;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: запісы камернага аркестра «Салісты Заграба»;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: чарговыя старонкі кнігі Улады Альхоўскай «Мінская містыка: Вечнае Полымя»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы брытанскай спявачкі і актрысы Дзіяны Дорс;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Прэс-сакратар РТБД Жана Гурына раскажа аб планах тэатра на новы сезон;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: цыкл фартэпіянных п’ес А.Хачатурана «Дзіцячы альбом»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Оскара Уайльда «Партрэт Дарыяна Грэя»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: дуэт Міхаіла Шуманскага і Васіля Юневіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка для кларнета ў выкананні Сабіны Маер;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Анры-Жазэфа Рыжэля і Антоніа Вівальдзі з рэпертуару Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы мараканскай спявачкі Хіндзі Зара, а таксама бразільскага спевака і кампазітара Каэтану Велозу;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы Фелікса Мендэльсона.

У праграме магчымы змены