5 кастрычніка ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 5 кастрычніка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – кампазіцыі замежнай эстрады мінулых гадоў;
- у 02:00 – інструментальныя творы Мадэста Мусаргскага;
- у 06:10 – песні ў выкананні Лайзы Мінэлі;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: запісы аркестра кінематаграфіі пад кіраўніцтвам Сяргея Скрыпкі;
- у 07:25 і 23:30 – песні Давыда Тухманава;
- у 07:55 – вершы Петруся Макаля;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: тэнар Марк Вінсэнт;
- у 08:25 і 13:05 – запісы беларускай спявачкі Дарыі;
- у 08:45 – першыя старонкі дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – музыку Джаакіна Расіні, Леаніда Захлеўнага, Ёзефа Гайдна, Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Франсуазы Сазан “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творы Антона Рубінштэйна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Стафана Грапелі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – харавыя творы Алены Атрашкевіч і Сяргея Бугасава з рэпертуару Акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-пік”;
- у 17:00 – творы кампазітара Антоніа Сальеры;
- у 19:00 – запісы шведскага дуэта Simbia і швейцарскага ансамбля “Хусіштайн мюзік”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пухнацік”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Леанард Бернстайн;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: творы Хільдэгарды Бінгенскай.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.