5 красавіка ў нашым эфіры

У аўторак, 5 красавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканскага джазавага спевака Джоні Хартмана;
- у 02:00 – фартэпіянныя санаты № 12 і № 32 Людвіга ван Бетховена і санату № 53 Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – інструментальныя рытмы замежнай эстрады;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: Уладлен Чысцякоў;
- у 7:25 і 23:30 – творы Сяргея Рахманінава, Мадэста Мусаргскага, Мануэля дэ Фальі, Клода Дэбюсі, Іагана Штрауса;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Сцяпана Гаўрусёва;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара з Нідэрландаў Франка ван дэр Хайдэна;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: старадаўнія мелодыі Беларусі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта, Атарына Рэспігі, Антоніа Хасэ, Генрыха Вагнера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Мсціслава Растраповіча (да 95-годдзя з дня нараджэння музыканта);
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Роя Элдрыджа;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Юбілейны ракурс”. Госць – артыст і рэжысёр Беларускага радыё Алег Вінярскі;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі “Казак жыцця” Якуба Коласа (да 140-годдзя народнага паэта Беларусі);
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – фрагмент песеннага цыкла на вершы Максіма Багдановіча “Вянок” у выкананні ансамбля “Песняры”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць старонкі твора Наталлі Бучынскай “Прынцэса Алівія і жабіны вочкі”;
- у 17:00 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 19:00 – аркестравыя творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра вясновыя клопаты”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Ірыны Грыбулінай;
- у 22:15 – творчасць польскай піяністкі і кампазітара Ханіі Рані.
У праграме магчымы змены.