5 ліпеня ў эфіры

У сераду 5 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Ганны Герман;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: фрагменты опер Рыхарда Вагнера;

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Віктара Гардзея;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэкі да фільма "Пяты элемент";

- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет”: Літва;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні пра Мінск;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі твора Жоржа Сімянона “Прывід на віле мсье Марба”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы аўстрыйскага кампазітара і піяніста-віртуоза Сігізмунда Тальберга;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Алены Абразцовай;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джанга Рэйнхардта;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Госця студыі - загадчык філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі - Музея беларускага кіно Алена Бухал;

- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі апавядання Аляксея Карпюка "Пераможца" чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Стынга;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы амерыканскага гурта “Ranky Tanky”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Музыка-чарадзей”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Франсуа Дзеўена для духавых інструментаў.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.