у 00:04 — «Для паўночнікаў»: канцэрт камернага ансамбля «Салісты Венецыі»;
у 02:00 — «Музыка ночы»: Другая і Трэцяя сімфоніі Андрэя Эшпая;
у 06:10 — у праекце «Музыка на канале «Культура»» прагучаць папулярныя творы Эдварда Грыга;
у 07:30 і 17:30 — праграма «Духоўная спадчына» раскажа пра Уладзімірскі абраз Божай Маці;
у 08:05, 12:05 і 23:00 — у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Паўла Зароўскага прагучаць вершы Рамана Тармолы-Мірскага;
у 08:15 — «Наша музыка»: фрагменты праграмы «Праз усю вайну» ансамбля «Песняры»;
у 09:10 і 16:00 — «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
у 09:25 — праект «Музычная радыёпалітра» адзначае Купалле — з сучаснымі і архіўнымі запісамі творчых калектываў Белтэлерадыёкампаніі;
у 10:05 — «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага музыканта і спевака Боза Мецдарфа;
у 10:30 — «Арт-гасцёўня»: госця праграмы — салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Вольга Цярэнцьева;
у 11:00 — «Выхадныя з класікай»: фрагмент Першай фартэпіяннай п’есы Эйтара Віла-Лобаса;
у 11:30 — у праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць запісы Маквалы Касрашвілі і ўрыўкі з яе ўспамінаў, а таксама фрагменты мемуараў балерыны Кацярыны Максімавай;
у 12:20 — «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
у 12:30 — праект «Натхнёныя музыкай» знаёміць з балетам Вячаслава Кузняцова «Анастасія» з рэпертуару Вялікага тэатра Беларусі;
у 13:00 — «Музычная студыя» прапануе запіс канцэрта «Музычнай гасцёўні» Таццяны Старчанка «Класік трыа джаз»;
у 14:05 — «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць творы Карла Філіпа Эмануэля Баха, а ў «Джазавых краявідах» — запісы Тэдзі Пендэрграса 1978 года;
у 17:00 — «Класічны рэпертуар»: уверцюра-фантазія Пятра Чайкоўскага «Рамэа і Джульета»;
у 18:10 — у праграме «Вечары на канапе» спявае Карэл Готт;
у 19:00 — «Музычны радыётэатр»: першая частка музычнай камедыі «Несцерка». Кампазітар — Рыгор Сурус, аўтары лібрэта — Віталь і Артур Вольскія. Запіс зроблены на Беларускім радыё ў 1983 годзе;
у 20:30 — «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Алены Васілевіч «Васіліса» чытае артыстка Ліка Пташук;
у 21:00 — «Вячэрняя казка»;
у 21:10 — «Час на джаз»: кампазіцыі з сольнага альбома Фрэдзі Коўла 1973 года «The Cole Nobody Knows»;
у 21:30 — «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Ігнатаў рубеж» паводле аднайменнага твора Васіля Ткачова. Рэжысёр-пастаноўшчык — Алег Вінярскі, ён жа чытае тэкст ад аўтара. У іншых ролях: народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Зінаіда Зубкова, Георгій Маляўскі, Андрэй Душачкін, артыст Андрэй Кавальчук. Запіс 2006 года;
у 23:10 — «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены