5 лістапада ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Астара П’яцолы;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Першая сімфонія Антона Брукнера;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі Эніа Марыконэ;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы брытанскага піяніста і кампазітара Джо Аляксандра Шэпэрда;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Беларуская спадчына» прысвечана дзявочаму вечару – абраду напярэдадні вяселля;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: песні ў выканнні Ванэсы Парадзі; 
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма Люка Бесона «Догмэн»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Агаты Крысці «Гатэль "Бертрам"» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: арыі з аперэт у выкананні народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана народнай артыстцы СССР Нінэль Ткачэнка;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Бэна Вэбстэра і яго квартэта 1967 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – старшы навуковы супрацоўнік Аршанскага музея Уладзіміра Караткевіча Настасся Смалякова;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: кампазіцыі рэтрабэнда «Грамафон»;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Леў Талстой «Крэйцэрава саната», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: канцэрты Генрыха Вагнера і Кіма Цесакова для цымбалаў з аркестрам;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка італьянскага кампазітара эпохі барока Франчэска Манфрэдзіні; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы брытанскай спявачкі індыйскага паходжання Сушылы Рамэн і дуэта «Calema» з Партугаліі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы французскага піяніста Самсона Франсуа.

У праграме магчымы змены