5 мая: госця эфіру – вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц

04.05.2021 

Шаноўныя, сераду, 5 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:

- у 00:04 – легенда французскай эстрады Шарль Азнавур;

- у 02:00 – Другая сімфонія Мілія Балакірава;

- у 06:10 – мелодыі з кінафільмаў Эльдара Разанава;

- у 09:00 – музыка Іагана Себасцьяна Баха, Сяргея Рахманінава і сярэднявечныя творы для лютні;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: музыка Станіслава Манюшкі, Нікало Паганіні і Леа Дэліба;

- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: тэнар-саксафаніст Эдзі “Локджа” Дэвіс;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак Мікалай Барбарчык;

- у 13:30 - “Духоўная спадчына”: гітарыст Дзяніс Асімовіч;

- у 14:05 – песні з фільмаў “Белыя росы”і “Зялёныя фрэгаты”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);

- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: аркестравы аранжыроўкі гурта ABBA;

- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця праграмы – вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц;

- у 15:15 – Шостая сімфонія Мікалая Аладава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі “Гісторый былога лесу” Галіны Пшонік;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагменты інтэрв’ю з пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім і песні Марка Фрадкіна;

у 17:30 – Фартэпіянны квартэт №2 Сі бемоль мажор Каміля Сен-Санса;

- у 19:00 – чэшскія фальклорныя запісы, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 21:10 – песні з рэпертуару Алы Баянавай;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: літаратурная класіка ў музыцы - Аляксандр Пушкін і Дэвід Беласка;

- у 23:30 – запісы Мортэна Харкета з гурта a-ha.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.