5 мая ў нашым эфіры

Чацвер, 5 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі Тэльмы Х’юстан;
- у 02:00 – творчасць Андрэ Мінвіля і яго групы;
- у 06:10 – музыка Райманда Паўлса;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Кіра Смірнова;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Лаліты Торэс;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Пімена Панчанкі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканская гітарыстка Мэры Халварсан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Ферэнца Ліста, Станіслава Манюшкі, Іагана Штрауса, Уладзіміра Вавілава, запісы харавой капэлы імя Рыгора Шырмы;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – Другая віяланчэльная саната Фелікса Мендэльсона;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бінга Кросбі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Праграма прысвечана Дню друку;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”, прысвечаная Пятру Чайкоўскаму;
- у 14:15 і 23:00 – працяг аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Дэбют” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 19:00 – аркестравыя творы Алесандра Скарлаці;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні Алы Баянавай;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: музыка Пятра Чайкоўскага.
У праграме магчымы змены.