5 сакавіка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Алены Камбуравай;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта для духавых інструментаў;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: пачуеце савецкую і грузінскую эстрадную выканаўцу Гюлі Чахелі;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: прагучаць кампазіцыі калектыву The Stringz;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» прысвечаны народна-абрадаваму святу «Загаўліны»;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: музычныя творы ў выкананні Сяргея Чалабанава;
– у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з оперы «Снягурачка» Мікалая Рымскага-Корсакава;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – перадача «Класіка раніцай»: слухаем творы беларускага кампазітара Мікалая Чуркіна;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
– у 11:30 і 18:15 – праграма «У свеце музыкі»: пачуеце народных артыстаў СССР Віргіліуса Нарэйку і Таццяну Шмыга;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: прапануем паслухаць кампазіцыі з альбома Пэта Марціна 1967 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам прысвечаны сёлетнім пісьменніцкім юбілеям;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала "Культура"»: запісы групы Teach-In;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» прагучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Галіны Гарэлавай – да дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: вашай увазе – запісы французскага піяніста Люка Дэбарга;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт канадскай групы Cowboy Junkies;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: на хвалі канала «Культура» – запісы піяніста Алега Маршава.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.