5 снежня прапануем

03.12.2021 

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 5 снежня, мы прапануем:
- у 00:04 – Сімфонію № 38 “Пражскую” і Санату для фартэпіяна № 11 ля мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – “Канцэртную арыю” і “Ронда” соль мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Міколы Маляўкі (працяг);
- у 08:15 – музыку Георгія Свірыдава;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другую частку спектакля “Дзівосы з Брытаніі” паводле англійскіх народных казак, а таксама спектакль “Кот Максім” паводле беларускай народнай казкі;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”;
- у 11:30 – музыку з оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: оперная спявачка Кацярына Семянчук;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: інструментальныя канцэрты Тамаза Альбіноні, а таксама запісы Рабэрты Флэк;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з этнакультуролагам Галінай Кутыровай-Чубаля;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: Палац піянераў;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – пісьменнік Рагнед Малахоўскі;
- у 17:30 – канчэрта гроса Арканджэла Карэлі;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Ляля Чорная;
- у 19:00 – другое аддзяленне канцэрта Хору Вялікага тэатра Беларусі;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Міхася Зарэцкага “Дзіўная”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Сабака і воўк”;
- у 21:10 – творчасць опернага спевака Хасэ Карэраса;
- у 21:30 – радыёспектакль “Завеі, снежань” па рамане Івана Мележа (частку 2);
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Арва Пярт.
У праграме магчымы змены.