5 студзеня: “Разам з Купалам” і мелодыі айчынных кампазітараў у выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі

04.01.2021

У першы аўторак новага года, 5 студзеня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Бі Бі Кінга;
- у 02:00 – музычныя запісы малдаўскіх артыстаў;
- у 06:10 – песні ў выкананні амерыканскага артыста Дзіна Марціна;
- у 09:00 – музычныя запісы Канстанціна Шарава, творы Генры Пёрсела, Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі, Пятра Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – запісы Людмілы Зыкінай, Аляксандра Ламаносава, Зураба Саткілавы;
- у 12:10 – “Час на джаз”: фрагменты праграмы аркестра Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Разам з Купалам”. Госця эфіру – загадчык аддзела Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Вольга Пархімовіч;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно” – саўндтрэк да фільма “Суспірыя”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым” – запісы Ганны Нятрэбка;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра калядную літаратуру;
- у 15:15 – мелодыі айчынных кампазітараў у выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Псіхалагічны лексікон”, “Рэпартаж” і Чароўны куфэрак” з “Казкамі сіняй падушкі” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой (ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ);
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі” – рэдкі запіс Сяргея Грахоўскага, вершы Уладзіміра Марука і мелодыі Дзё Хісаісі;
- у 17:30 – фрагменты “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – канцэрт салістаў камернага аркестра горада Сэнт-Пола (ЗША), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Доны Самэр;
- у 22:15 – музычныя творы ў выкананні Андрэа Бачэлі;
- у 23:30 – Першы фартэпіянны квартэт Габрыэля Фарэ.

У праграме магчымы змены.