У аўторак 5 верасня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: музыка да фільма Джона Бэдэма “Ліхаманка суботняга вечара”;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы эстонскага ансамбля званочкаў “Apcic”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Эміля Гараўца;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць шатландскага кампазітара Лорна Балфа;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: размова з Дзмітрыем Журам – кампазітарам, які стварае музычныя партрэты;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні групы “Eruption”;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы палескага салоўкі Сашы Чэркаса;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: струныя квартэты Ёзафа Гайдна;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Шамякіна “Вялікая княгіня” чытае заслужаны артыст Беларусі Ігар Лапцінскі;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”:арыі з опер П’етра Масканьі і творчасць Рымскага-Корсакава;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Фрэнка Сінатры;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: сімфанічная сюіта Аляксандра Глазунова “З сярэдніх вякоў”;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны Дзюмар’е “Рэбэка” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: песні народнага артыста Беларусі і СССР Ігара Лучанка ў выкананні Валерыя Кучынскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Франца Шуберта;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Рабінка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць японскага кампазітара Ясусі Яшыда.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.