5 верасня ў эфіры

 у 00:04 – «Для паўночнікаў»: джаз у выкананні Кіта Джарэта, Гідона Крэмера і Чарлі Хэйдана;
– у 01:00 – «Чытанка»: старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: запісы скрыпача Аляксандра Крамарова;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа пра айца Серафіма Шахмуця;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: паэзія Пятра Прыходзькі ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: архіўныя запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Р.Шырмы;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: песні амерыканскай кантры-рок-спявачкі Кім Карнс;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: фрагменты кнігі Уладзіміра Шэліхіна і ўспамінаў Ганны Герман, упрыгожаныя музычнымі ілюстрацыямі;
– у 10:05 і 16:00 – у цэнтры увагі праекта «Памяць сэрца» - Обальскае падполле;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Генадзя Гладкова з савецкага музычнага фільма «Песні над аблокамі»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Скрыпічны канцэрт Макса Бруха;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» - знаёмства з маладой актрысай Тэатра-студыі кінаакцёра Таццянай Фёдаравай;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: расповед аб жыцці і творчасці беларускага кампазітара Ганны Кароткінай;
– у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» прапануе архіўныя запісы заслужанага артыста Беларусі Віктара Гур'ева;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучыць канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Tafelmusic baroque orchestra», «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы соўл-спевака Тэры Калье;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» пачуем лірычны тэнар Сяргея Лемешава;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера «Францыск Скарына» Дзмітрыя Смольскага. Аўтар лібрэта Святлана Клімковіч, у галоўнай ролі – народны артыст СССР Аркадзь Саўчанка. Запіс зроблены на Беларускім радыё ў 1989 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы піяніста Боба Акры і яго групы;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёпастаноўкі «Млын на Сініх Вірах» паводле аднайменнай п’есы Уладзіміра Караткевіча. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1959 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа на крылах электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены