5 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творчасць амерыканскай спявачкі Доны Самер;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы папулярнай фінскай групы «Piirpauke»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі шведскага квартэта «АВВА»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы праекта Hands of Ruin;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Месца прыцягнення» запрашае наведаць Гомель;
- у 07:35 і 14:05 – праект «Любімыя мелодыі» прапануе ўзгадаць песні Ружэны Сікоры;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма Джо Райта «Гонар і перадузятасць» 2005 года;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творы беларускага кампазітара Уладзіміра Грушэўскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Васіля Быкава «Трэцяя ракета» чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана творчасці Імрэ Кальмана;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Куці Уільямса 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госць студыі – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Канстанцін Ганчароў;;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: Канцэрт для флейты і гітары з аркестрам Фердынанда Карулі;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Валянцін Распуцін «Жыві і памятай». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: эстрадныя п'есы Яўгена Грышмана;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: сакральныя творы Антоніа Вівальдзі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы ансамбля «4'33''» пад кіраўніцтвам Аляксея Айгі.

У праграме магчымы змены