6-7 сакавіка: акцёр Андрэй Душачкін, захавальніца спадчыны Алена Каліноўская, паэт Леанід Дранько-Майсюк

05.03.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 6 сакавіка, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы амерыканскага саксафаніста Дэвіда Сэнбарна;
- у 02:00 – музыку Джорджа Гершвіна;
- у 06:10 – мелодыі Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пра фільм “Ефрасіння Полацкая. Жыццё пасля смерці”;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Аляксея Пысіна;
- у 08:15 – часткі Санаты № 2 для віяланчэлі і фартэпіяна Фелікса Мендэльсона;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: пра сорам і пачуццё віны;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёспектакля “Іван Світаннік” па матывах беларускай казкі;
- у 11:00 – праект “Планета “Культура”: культурна-асветніцкі фонд “Бахар”;
- у 11:30 – рамансы Аляксандра Даргамыжскага;
- у 12:15 – сустрэчу з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком;
- у 13:00 – музыку Пятра Чайкоўскага;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Tafelmusic Baroque Orchestra, а таксама запісы Тэры Калье;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра кнігарню “Эрудыт” і змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – спатканне з выканаўцамі фальклору з Жыткавіцкага раёна;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Андрэем Душачкіным;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Надзея Абухава;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Ганна Герман;
- у 19:00 – першую частку аперэты Імрэ Кальмана “Баядэра”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алеся Жука “Плынь”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра тое, як каханне можа цуды рабіць;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ніны Сімон;
- у 21:30 – радыёспектакль “Пунсовыя ветразі” паводле Аляксандра Грына;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Лілея”.
У праграме магчымы змены.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 7 сакавіка, мы прапануем:
- у 00:04 – творы Іагана Баптыста Вангала;
- у 06:10 – інструментальныя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Аляксея Пысіна (працяг);
- у 08:15 – канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другую частку радыёспектакля “Іван Світаннік” па матывах беларускай казкі;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Венесуэла;
- у 11:30 – “Венгерскія танцы” Іаганеса Брамса;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ніна Казлова;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвердзі, а таксама запісы “Модэрн Джаз Квартэта”;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: захавальніца спадчыны Алена Каліноўская;
- у 17:00 – гаворку з прадпрымальніцай Ганнай Брэцкай пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – дырэктар Лідскага гісторыка-мастацкага музея Вольга Піліпчук;
- у 17:30 – Першы струнны квартэт Іаганеса Брамса;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Андрэй Міронаў (да 80-годдзя з дня нараджэння артыста);
- у 19:00 – другую частку рамантычнай аперэты Імрэ Кальмана “Баядэра”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Каток-залаты лабок”;
- у 21:10 – творчасць Васіля Рыінчыка;
- у 21:30 – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Начныя карлікі і Антыгона” паводле Людмілы Разумоўскай;
- у 23:10 – музыку Ігара Стравінскага.
У праграме магчымы змены.