6 кастрычніка: госця эфіру – мастачка Людміла Давідзенка

05.10.2021 

Шаноўныя, сераду, 6 кастрычніка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;
- у 02:00 – аркестравыя творы Васіля Каліннікава;
- у 06:10 – песні ў выкананні Тоні Брэкстан;
- у 7:05 і 14:05 – фрагменты мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Шклянка вады”;
- у 7:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з паэтам і перакладчыкам Браніславам Спрынчанам, а таксама песні ваенных гадоў у выкананні Людмілы Гурчанка;
- у 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: расійскі кампазітар і спявак Аляксей Айгі;
- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: амерыканскі джазавы трубач і спявак Чэт Бэйкер;
- у 8:30 і 23:30 – запісы Лаліты Торэс;
- у 09:00 – мелодыі Войцеха Длугарая, запісы Віктара Чарнабаева, Джэсі Норман, Веранікі Прадзед;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Івана Шамякіна “Вялікая княгіня”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Маквалы Касрашвілі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастачка Людміла Давідзенка;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць Раісы Неменавай;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – старадаўняя музыка Беларусі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:30 – фрагменты музыкі балета Мікалая Чарапніна “Нарцыс і Эха”;
- у 19:00 – запісы эстонскага ансамбля “Торупілі юсі трыа” і дуэта “Жанэт” са Швейцарыі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Бяда навучыць”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць Міхала Клеафаса Агінскага;
У праграме магчымы змены.