6 кастрычніка ў Беларусі адзначаць Дзень настаўніка

04.10.2024

У першую надзелю кастрычніка ў Беларусі традыцыйна святкуюць Дзень настаўніка. Напярэдадні ў Мінску і ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, дзе ўшаноўваюць лепшых педагогаў. Галоўная мэта свята – звярнуць увагу грамадскасці на іх нялёгкую працу, а таксама папулярызаваць прафесію як самую прэстыжную і запатрабаваную. Педагогі неабходныя ўсюды: у школах і ўніверсітэтах, спартыўных секцыях і мастацкіх студыях. Нават у тэатры яны адыгрываюць немалаважную ролю: развіваюць творчыя здольнасці акцёраў, каардынуюць працу трупы і аказваюць псіхалагічную падтрымку. Гэта спрыяе прафесійнаму і асобаснаму росту артыстаў, іх інтэграцыі ў калектыў. Вось чаму з новага сезона ў Вялікім тэатры Беларусі працуе інстытут настаўніцтва. Аб яго важнасці распавядзе генеральны дырэктар установы Кацярына Дулава.

Фота ілюстрацыйнае