6 кастрычніка ў эфіры

 

 - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка скрыпічнага трыа «Fidl» і ірландска-нарвежскага дуэта «The Secret Garden»;

- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: цыганскія і рускія рамансы ў выкананні Валянціны Панамаровай, Пятра Дэмэтра, Розы Джэлакаевай;

- у 7:30 – «Духоўнае слова»;

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Хведара Жычкі чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: творы Ісака Альбеніса;

- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госць ў студыі – пісьменнік Анатоль Бензярук;

- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;

- у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі» прысвечана Дню настаўніка;

- у 10:30 –«Віртуозы»: размова з паэтам-песеннікам, аўтарам і выканаўцам Кастусём Цыбульскім;

- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Фартэпіяннае трыа Георгія Свірыдава;

- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: інсцэніроўка апавядання Якуба Коласа «Нёманаў дар» ў выкананні артыстаў Купалаўскага тэатра з фондаў Беларускага радыё;

- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Юрка Голуб;

- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» расказвае аб праекце Таццяны Старчанка «Музычная гасцёўня»;

- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: кантаты Іагана Себасцьяна Баха, а таксама запісы спявачкі і актрысы Філіс Хайман;

- у 16:15 – праграма «Гасцінец»: расказ пра любімы інструмент беларусаў - скрыпку;

- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Трэцяй сімфоніі Антона Брукнера;

- у 17.30 – «Святло душы»;

- у 18:10 – перадача «Вечары на канапе»: асоба і творчасць Шарля Азнавура;

- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая дзея оперы Вінчэнца Беліні «Норма». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 80-ыя гады XX стагоддзя;

- у 20:30 – «Рок-альбом»: альбом «Strangers In The Night»гурта UFO;

- у 21:00 –«Вячэрняя казка»:«Зорная казка» Алены Масла;

- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага трамбаніста Урбі Грына 1953 года;

- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Прынцэса Турандот» паводле твора Карла Гоцы. Спектакль пастаўлены ў 1922 годзе Я. Вахтангавым, адноўлены Рубэнам Сіманавым. У ролях – артысты тэатра імя Вахтангава;

- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: музыка сучаснага швейцарскага кампазітара Нарбэра Марэ.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.