- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы аркестра Рэя Коніфа;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Алеся Ставера чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «”Культура”»: арыі з опер і аперэт у выкананні Мікалая Геды;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра Шталаг-342 у Маладзечне;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы італьянскага кампазітара і спевака Фрэда Бангуста;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» прысвечана асобе і творчасці кінарэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Чацвёртая саната Іагана Себасцьяна Баха для скрыпкі і клавіра;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі». Прагучыць запіс з фондаў Беларускага радыё, прысвечаны дзейнасці заслужанага архітэктара Беларусі Георгія Сысоева;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Лідзіяй Кузьміцкай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – канцэрты для трубы і валторны Георга Філіпа Тэлемана ў выкананні аркестра «La Petite Bande», «Джазавыя краявіды» прысвечаны творчасці Доны Самэр;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец»: музыка гурта «Лабчанка» з вёскі Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Мікалая Метнера;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» слухаем запісы джаз – аркестра Якава Скамароўскага;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Аляксандра Даргамыжскага «Русалка» паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1983 годзе пад кіраўніцтвам дырыжора Уладзіміра Федасеева;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем канцэртны альбом Пола Макартні 1993 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Раісы Баравіковай «Пра генія і монстрыка Пстрыка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага трамбаніста Кіда Одры і яго групы;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: пастаноўка «Першыя канікулы» паводле аповесці Івана Навуменкі «Вайна каля Цітавай копанкі». Аўтар радыёпастаноўкі — Джэма Ялугіна , рэжысёр — Канстанцін Сафроненка, выканаўцы — заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вера Кавалерава і Анатоль Жук, артысты Рэгіна Дамброўская, Галіна Малумава, Ала Вараб'ёва, Людміла Самуйлава, Аляксандр Вавілаў. Запіс 1986 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць Майкла Наймана.
У праграме магчымы змены