6 красавіка ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 6 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы замежнай эстрады мінулых гадоў;
- у 02:00 – Уверцюру да оперы “Калі б я быў кароль” і першую дзею балета “Жызель” Адольфа Адана;
- у 06:10 – песні ў выкананні савецкай спявачкі Марыі Лукач;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Дзмітрыя Шастаковіча да кінафільма “Сустрэчы” ў запісе сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання;
- у 07:25 і 23:30 – песні Юрыя Антонава;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: творчасць Міхася Стральцова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканская піяністка, кампазітар і скрыпачка Джэніфер Томас;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: запісы мінскага гурта “Астроўна”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – мелодыі Людвіга ван Бетховена, запісы вакальнага гурта “Джэм войс”, фрагменты оперы “Снягурачка” Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Нінэль Ткачэнка;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Монці Уотэрса 1975 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госці –завучы дзіцячай школы мастацтваў № 1 Мінска Ларыса Зарубіна і Таццяна Шуляк (да юбілею ўстановы адукацыі);
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: дырэктар філармоніі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі твора Якуба Коласа “Казкі жыцця” (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа);
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – пісьменніца Алена Кісель;
- у 15:15 – песні айчынных класікаў у выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як? З чаго? І для чаго?”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Наталлі Бучынскай “Прынцэса Алівія і жабіны вочкі”;
- у 17:00 – струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні квартэта “Хагэн” з Зальцбурга;
- у 19:00 – запісы бельгійскай групы Hot Grizelda і шатландскай групы Canon Canjers;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра пярэстага катка;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні расійскага спевака і кампазітара Ігара Саруханава;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: творчасць народнага артыста СССР, саліста Беларускай оперы Аркадзя Саўчанкі.
У праграме магчымы змены.