05.07.2021
У аўторак, 6 ліпеня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканскай джазавай спявачкі Дзі Дзі Брыджуотэр;
- у 02:00 – “Урачыстую месу” Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – інструментальныя рытмы старой айчыннай эстрады;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Андрэя Мдывані, Роберта Шумана, Мацвея Блантэра, Мікалая Рымскага-Корсакава, Віктара Помазава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – запісы Тамары Сіняўскай і Лучана Павароці;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Крыс Конар 1957 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Разам з Купалам”. Госця студыі – старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Анжаліка Вераеменка;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць італьянскага спевака Тота Кутуньё;
- у 13:30 – “Кругасвет”: ЗША;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: фрагменты саўндтрэка Майкла Наймана да фільма “Піяніна” ў выкананні Таццяны Старчанка;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі выканаўца Джэф Кастэлучы;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра навінкі кнігавыдання;
- у 15:15 – песенную класіку на вершы Максіма Танка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з доктарам філалагічных навук, прафесарам Іванам Чаротам, вершаванае апавяданне Якуба Коласа “Святы Ян”;
- у 17:30 – “Славянскія танцы” Антаніна Дворжака;
- у 19:00 – Аркестравыя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра льва і пантэру”;
- у 22:15 – творчасць італьянскага неакласіка Раберта Качапалья;
- у 23:30 – камерна-інструментальныя творы Ёзефа Гайдна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.