у 00:04 — «Для паўночнікаў»: мелодыі ірландска-нарвежскага дуэта Secret Garden.
у 06:10 — «Музыка на канале «Культура»»: канцэртныя п’есы Нікало Паганіні.
у 07:30 — праграма «Духоўнае слова».
у 08:05, 12:05 і 23:00 — у праграме «Прачулым радком» артыст Павел Зароўскі чытае вершы Рамана Тармолы-Мірскага.
у 08:15 — «Музыка на канале «Культура»»: кінамузыка Мікаэла Тарывердыева.
у 09:10 і 16:00 — праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, запрашае ва ўрочышча «Парахаўня» пад Ваўкавыскам.
у 10:05 — «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага спевака Мерва Грыфіна.
у 10:30 — праграма «Віртуозы» пазнаёміць з паэтам-песеннікам, аўтарам і выканаўцам Кастусём Цыбульскім.
у 11:00 — «Выхадныя з класікай»: творы Аляксандра Аляб’ева.
у 11:30 — «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні», прысвечаная эпісталярнай спадчыне Марыны Цвятаевай. Запіс 2003 года.
у 12:20 — «Чытацкі дзённік» — аўтарская праграма Навума Гальпяровіча.
у 12:30 — у праграме «Натхнёныя музыкай» — размова з галоўным балетмайстрам Класічнага балета Сяргеем Мікелем.
у 13:00 — «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў.
у 14:05 — «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» — струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта, а «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з рытм-н-блюзавай групай Spinners з Мічыгана.
у 16:15 — у праграме «Гасцінец» — купальскія песні з усіх этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.
у 17:00 — «Класічны рэпертуар»: «Усходнія карціны» Роберта Шумана.
у 18:10 — праект «Вечары на канапе» пазнаёміць з асобай і творчасцю Міхаіла Александровіча.
у 19:00 — «Музычны радыётэатр»: другая частка музычнай камедыі «Несцерка». Кампазітар — Рыгор Сурус, аўтары лібрэта — Віталь і Артур Вольскія. Запіс зроблены на Беларускім радыё ў 1983 годзе.
у 20:30 — праект «Рок-альбом»: слухаем альбом гурта Rainbow «Black Masquerade», што выйшаў у 1995 годзе.
у 21:00 — маленькіх слухачоў чакае «Вячэрняя казка».
у 21:10 — «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома амерыкана-канадскага гітарыста Лені Бро 1961 года.
у 21:30 — «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Ігнатаў рубеж» паводле аднайменнага твора Васіля Ткачова. Рэжысёр-пастаноўшчык — Алег Вінярскі, ён жа чытае тэкст ад аўтара. У іншых ролях: народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч і Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Зінаіда Зубкова, Георгій Маляўскі, Андрэй Душачкін, артыст Андрэй Кавальчук. Запіс 2006 года.
у 23:10 — у праграме «Акадэмія гуку» прагучаць творы Рольфа Урса Рынгера.
У праграме магчымы змены.