6 ліпеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 6 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць бельгійскага гітарыста Франсіса Гоі і французскага піяніста Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – папулярныя творы Эдварда Грыга;
- у 06:10 – запісы грузінскай спявачкі Ніно Катамадзэ;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: фрагменты музычнай камедыі “Паўлінка” Юрыя Семянякі;
- у 07:25 і 23:30 – Другую сюіту з балета Яўгена Глебава “Выбранніца”;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Аркадзя Куляшова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: польская піяністка Ханія Рані;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: песні на словы Янкі Купалы (да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі);
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг аповесці Жоржа Сімянона “Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі”;
- у 09:00 – музыку Андрэя Мдывані, Роберта Шумана, Мацвея Блантэра, Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Тамары Сіняўскай, Зураба Саткілавы;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Кіда Оры і яго групы;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця студыі – мастак Алена Шарыпа;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: рэжысёр Наталля Башава;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс;
- у 15:15 – сімфонію “Авэ віта” беларускага кампазітара Пятра Альхімовіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Чамучка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:00 – музычныя творы Эйтара Віла-Лобаса;
- у 19:00 – запісы ансамбля Марыям Ахондзі (Іран) і групы Soueta soul (Паўднёвая Афрыка);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” аб прыгодах на Цукерачнай планеце;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Дзмітрыя Малікава;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: фрагменты опер Яўгена Цікоцкага, Жоржа Бізэ, Аляксандра Даргамыжскага, Джузэпэ Вердзі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.