6 мая: Першае дзіцячае біенале

05.05.2021 

Чацвер, 6 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – саўндтрэк да фільма "Ліхаманка суботняга вечара";
- у 02:00 – сучасны фальклор Бельгіі;
- у 06:10 – песні ў выкананні Лаліты Торэс;
- у 09:00 – мелодыі Антаніна Дворжака, Пятра Чайкоўскага, Сяргея Рахманінава, Джузепе Вердзі і Іагана Себасцьяна Баха;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: вакальны цыкл Роберта Шумана "Кола песень";
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: рытм-н-блюз выканаўца Дэбара Кокс;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Алеся Іназемцава;
- у 13:30 - “Сюжэт з лейтматывам”;
- у 14:05 – мелодыі з мастацкага фільма "Каханая" па матывах рамана Мікалая Пагодзіна "Бурштынавыя каралі";
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Алімпійскіх гульняў-2024 Стывен Прайс;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мінскія гісторыі": Траецкае прадмесце;
- у 15:15 – Дзявятая сімфонія народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі “Гісторый былога лесу” Галіны Пшонік;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: юбілейная вечарына да 90-годдзя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1972 г.);
- у 17:30 – "Песні без слоў" Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт барочнага аркестра La Folia і ансамбля Polyharmonique;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра каваля-асілка”;
- у 21:10 – творчасць Булата Акуджавы;
- у 22:15 – літаратурная класіка ў музыцы: Пётр Чайкоўскі, Шарль Гуно, Аляксандр Барадзін, Георг Фрыдрых Гендэль і Леанард Бернстайн;
- у 23:30 – запісы французскай спявачкі Мілен Фармэр.
У праграме магчымы змены.