6 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джазавага спевака Джоні Хартмана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Канцэрт для скрыпкі з аркестрам Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: папулярныя песні савецкай эстрады;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы брытанскага кампазітара Эндзі Драгазіса;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» раскажа пра вёску Пагост Жыткавіцкага раёна;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі Нэлі Багуслаўскай;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк Джона Уільямса да фільма «Спіс Шындлера»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творчасць Арцюра Анегера;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада». Выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі» прысвечана творчасці украінскай спявачкі Яўгеніі Мірашнічэнка;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага тэнар-саксафаніста Уіліса Джэксана і яго групы 1965 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госця студыі – намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: творы брытанскага кампазітара, дырыжора і піяніста Альберта Кетэлбі;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Івана Мележа «Дарогі на ўсход і захад». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Дуброўскага прагучаць творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: клавірныя канцэрты Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: фрагменты опер Рыхарда Вагнэра;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: альбом расійскага піяніста Мішы Мішчанка «Kokkoro».

У праграме магчымы змены.
Фота з сайта Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі