– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі з дыска «Свінг» вакальнага квартэта Manhattan Transfer;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: сімфанічныя творы беларускіх кампазітараў Уладзіміра Солтана, Сяргея Янковіча і Сяргея Бельцюкова;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем рок-н-рол 1950–60-х гадоў;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Прэм Парыджат;
– у 07:20, 13:15 – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча «Нам засталася спадчына»;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: пачуеце песні Майкла Джэксана;
– у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: тэма да эпічнай драмы Дэвіда Ліна «Доктар Жывага»;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: творы французскага кампазітара Франсіса Пуленка;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
– у 11:30 – «У свеце музыкі»: вакальны цыкл Юрыя Шапорына на вершы Аляксандра Блока «Далёкае юнацтва»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Гаральда Эшбі і яго групы;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай: размова пра мастацкія і педагагічныя вартасці выцінанкі. Госця студыі – член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольга Налівайка;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы канадскай спявачкі і актрысы Дзіны Дурбін;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Канцэртнай фантазіі для скрыпкі з аркестрам Мікалая Аладава;
– у 15:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»;
– у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – перадача «Амфітэатр» прапануе «Добра тэмпераваны клавір» Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні Андрэя Валконскага;
– у 19:00 – адчыняе дзверы «Канцэртная зала»: прагучыць музыка Яна Дысмаса Зеленкі і Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: Пятая сімфонія Сяргея Пракоф’ева.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.