6 снежня для натхнення і маральнай падтрымкі прапануем

03.12.2021 

У панядзелак, 6 снежня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў”: Астар П’яцола;
- у 06:10 – творы паэта-песенніка Мікалая Дабранравава;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з тэлесерыяла “13 прычын чаму”;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – творчасць кампазітара Стывена Прайса;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – запісы Біла Эванса;
- у 08:30 і 23:30 – Фартэпіяннае трыа № 2 до мінор Фелікса Мендэльсона;
- у 09:00 – музыку Бенедэта Марчэла, Станіслава Манюшкі, Каміля Сен-Санса, Джузэпэ Вердзі, Уладзіміра Дамарацкага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 11:30 – канцэртныя ўверцюры Гектора Берліёза;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў і дырэктар Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры Сяргей Усік;
- у 13:05 і 21.10 – “Любімыя мелодыі”: Патрысія Каас;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: ваенны псіхолаг (працяг);
- у 15:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аскольда Сухіна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “З кім ісці ў разведку”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:30 – фартэпіянны квартэт № 2 сі бемоль мажор Каміля Сен-Санса;
- у 19:00 – запісы балгарскай групы Ethnotix і гурта Siba folk band з Фінляндыі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць расійска-венгерскага музыканта і кампазітара Элізбара.

У праграме магчымы змены.