05.01.2022
Першы чацвер 2022 года праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы ф’южн-групы Brecker Brothers;
- у 02:00 – запісы вакальнай групы з Вялікабрытаніі The King`s Singers;
- у 03:00 – п’есы цыкла “Гады вандраванняў” Ферэнца Ліста і сімфанічная паэма “Фантаны Рыма” Атарына Рэспігі;
- у 04:30 – запісы дуэта Тулікі Бартосік і Ванэсы Масэра (Эстонія, Швецыя), а таксама “Анаталійскага камернага ансамбля” (Турцыя);
- у 06:10 – песні ў выкананні Андрэя Міронава;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць кампазітара Станіслава Пажлакова;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Барбры Стрэйзанд;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Уладзіміра Караткевіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Нікалас Брытэл;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: фрагменты “Полацкага сшытка”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – творы Атара Тактакішвілі, Станіслава Манюшкі, Дзмітрыя Смольскага, Антаніна Дворжака;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Мікалая Гогаля “Старасвецкія памешчыкі”;
- у 11:30 – Скрыпічны канцэрт Макса Бруха;
- у 12:10 і 18:10 – запісы Чыка Карыа і Manhattan Transfer;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” (да 20-годдзя канала “Культура”). Госця студыі – рэдактар Беларускага радыё Маргарыта Прохар;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”, прысвечаная блакадным дзённікам і лістам рускай пісьменніцы Веры Інбер;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – ПРЭМ’ЕРА СЕЗОНА: “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – Чацвёртая сімфонія Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Рэпартаж” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Алены Масла “Каляды з хроснай”;
- у 17:00 – вакальны цыкл Франца Шуберта “Цудоўная млынарка”;
- у 19:00 – фартэпіянныя творы Клода Дэбюсі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: калядныя песні;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: “Паэма экстаза” і паэма “Праметэй” Аляксандра Скрабіна.
У праграме магчымы змены.