- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы грузінскай групы «Bani hill band» і ізраільскага трубача Ітамара Борахава;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: кампазіцыі Бенджаміна Брытэна;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Карла Марыі фон Вэбэра;
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» уласныя творы чытае Яўгенія Лязо;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Іагана Крысціяна Баха;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Том Джонс;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная памяці Раісы Баравіковай;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з мультфільма «У порце»;
- у 10:30 і 20:30 – праграма «Зямля майстроў»: знаёмства з традыцыйнымі рамёствамі нацыянальных дыяспарар нашай краіны;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: фрагменты Першай аркестравай сюіты Пятра Чайкоўскага;
- у 11:30 – госць праграмы «Віртуозы» - мастак Уладзімір Уродніч;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: мелодыі, што саграваюць душу;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: расказ аб фестывалі «Балетнае лета» ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: камп’ютарнае мадэляванне новых лекаў;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе оперу Джуліа Качыні «Эўрыдыка», у «Джазавых краявідах» прагучаць запісы Джэрмэйна Джэксана;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» раскажа пра абрад «Ваджэнне Куста»;
- у 18:10 – «Вечары на канапе» прысвечаны спявачцы Ірме Яўнзем;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Аляксандра Даргамыжскага «Русалка» паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1983 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Янкі Галубовіча «Зайчык і яго сябры»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы брытанскага трамбаніста Крыса Барбера і яго групы;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Галуба» паводле аднайменнай аповесці Віктара Карамазава. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1985 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа аб лідары музычнага авангарда XX стагоддзя Янісе Ксенакісе.
У праграме магчымы змены
