7 чэрвеня ў нашым эфіры

У аўторак, 7 чэрвеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музыку Майкла Олдфілда пачатку 1980 гадоў;
- у 02:00 – запісы амерыканскага піяніста і кампазітара Дона Шырлі;
- у 06:10 – інструментальныя рытмы старой эстрады;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Аляксея Рыбнікава;
- у 7:25 і 23:30 – “Бергамаскую сюіту” і “Маленькую сюіту” Клода Дэбюсі;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Пімена Панчанкі;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: дуэт A Winged Victory for the Sullen;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля “Класік-авангард”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – мелодыі Іагана Шмельцэра, Артура Анегера, Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Леаніда Собінава, Элізабет Шварцкопф, Мусліма Магамаева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы аркестра Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “На скрыжаванні думак і жанраў”. Госць – паэт і бард Алесь Камоцкі;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Малдова;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – творы Алега Залётнева;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – сюіту з оперы Генры Пёрсела “Кароль Артур”;
- у 19:00 – фартэпіянныя творы Клода Дэбюсі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Аляксандра Дольскага;
- у 22:15 – творчасць французскага кампазітара Эрыка Сера.
У праграме магчымы змены.