7 кастрычніка ў нашым эфіры

Шаноўныя, 7 кастрычніка, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры і анлайн-вяшчанні канала “Культура”:
- у 00:04 – узоры цыганскага музычнага мастацтва;
- у 02:00 – музычныя творы Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – запісы англійскага рок-музыканта Стынга;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча;
- у 07:25 і 23:30 – запіс канцэрта народнага артыста СССР Барыса Штокалава ў Белдзяржфілармоніі;
- у 07:55 – вершы Уладзіміра Марука;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Крысціян Лёфлер;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы Камерна-інструментальнага ансамбля пад кіраўніцтвам Яраслава Валасюка;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – мелодыі Іагана Себасцьяна Баха, Фелікса Мендэльсона, Жоржа Бізэ, Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – інструментальныя п’есы заслужанага дзеяча мастацтваў Арменіі Гагіка Овунца;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Кід Оры;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госць эфіру – дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Максім Шкупела;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Мастак Аляксандр Ісачоў”;
- у 15:15 – песні і кампазіцыі Уладзіміра Мулявіна ў выкананні беларускага ансамбля “Песняры”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-пік”, “Хіт-парада”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы Джузэпэ Тарціні;
- у 19:00 – аркестравыя творы Роберта Шумана;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Мардоўнік” ;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні брытанскай спявачкі Сэм Браўн;
- у 22:15 – фрагменты оперы Аляксандра Барадзіна “Князь Ігар” у выкананні салістаў Вялікага тэатра Беларусі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.