7 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі стартуе XXXIX Фестываль музыкі «Мінская вясна – 2024»

04.04.2024

Свята пачнецца аўтарскім  вечарам вядомага расійскага кампазітара, народнай артысткі СССР Аляксандры Пахмутавай. Праграму рыхтуе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча. Расказаў аб канцэрце дырэктар калектыву Барыс Ліўшыц.

Фота - philharmonic.by