- у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў»: спявае Уітні Х'юстан;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Рыкі Марціна;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» запісы італьянскага кампазітара Фабрыцыа Патэрліні;
- у 07:20 і 13:15 – «Con Tempo»: творчасць беларускага кампазітара Ларысы Мурашка;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: спявае Крыс Дэ Бург;
- у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно»: музыка Аляксея Рыбнікава да фільма 1974 года «Большое космическое путешествие»;
- у 08:45 і 18:45– «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Жоржа Сімянона «Бясхвостыя парсючкі» прагучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Карэна и Арама Хачатуранаў;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: кантата Жана-Філіпа Рамо «Арфей»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Білі Экстайна і яго аркестра 1960 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госці студыі – кіраўнік праекта «Роднае-моднае» Валянціна Дыніч і дызайнер адзення Анастасія Фальковіч;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: песні і рамансы ў выкананні заслужанага артыста Расіі Георгія Вінаградава;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у запісах эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Барыса Райскага прагучаць творы народнага артыста СССР і Беларусі Яўгена Глебава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы брытанскага камернага аркестра «Акадэмія святога Марціна ў палях»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы японскай піяністкі Хіромі Уэхара і арфіста з Калумбіі Эдмара Кастанэды;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: «Славянскія танцы» Антаніна Дворжака.
У праграме магчымы змены