7 красавіка ў нашым эфіры

Чацвер, 7 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Бобі Блэнда;
- у 02:00 – музыка мексіканскага кампазітара Мануэля Понсэ;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Джорджа Мар’янавіча, Анне Вескі;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Анатоль Гарохаў;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы групы “Легенды”;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Мятліцкага;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: бельгійскі кампазітар Вім Мертэнс;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы Камерна-інструментальнага ансамбля пад кіраўніцтвам Яраслава Валасюка;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: творы Георга Фрыдрыха Гендэля, Пятра Чайкоўскага, Соф’і Губайдулінай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – оперныя ўверцюры і Саната “Ля святой грабніцы” Антоніа Вівальдзі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Флоры Пурым;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – мастачка па тэкстылі Крысціна Высоцкая;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: “Ліставанні”, прысвечаныя пісьмам Дзмітрыя Ліхачова;
- у 14:15 і 23:00 – працяг твора Якуба Коласа “Казкі жыцця”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – струнныя квартэты Сяргея Бельцюкова і Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Наталлі Бучынскай “Прынцэса Алівія і “жабіны вочкі””;
- у 17:00 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 19:00 – аркестравыя творы Карла-Марыі фон Вебера;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Звычайнае і незвычайнае ў незвычайным горадзе”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні аўстралійскай піяністкі і прадзюсара Фіёны Джой Хокінс;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: саліст Беларускай оперы Валерый Глушакоў.
У праграме магчымы змены.