У пятніцу 7 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы брытанскай фолк-рок-групы "Блэкмарс Найт";
- у 02:00 – “Музыка ночы”: сюіты Антона Рубінштэйна "Касцюміраваны баль";
- у 06:10 – “Музычны світанак”: саўндтрэкі з лірычных фільмаў, якія сталі хітамі;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Кастуся Жука;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: запісы амерыканскага саксафаніста Кені Джы;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Эдуарда Арцем'ева да фільма Андрэя Таркоўскага “Сталкер”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы шоў-групы "Верасята";
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыва Жоржа Сімянона "Прывід на віле мсье Марба". Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Роберта Шумана;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творы Ігара Стравінскага;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джэка Цігардэна;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі - дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Галінская і вучоны сакратар Галіна Варонава;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанай артысткі Беларусі Надзеі Мікуліч;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: архіўныя запісы Вадзіма Козіна;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра трох майстроў”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: балетная музыка Людвіга Мінкуса.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by