7 лютага ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Лара Фабіян;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Іагана Непамука Гумеля;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Марлен Дзітрых;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Сандара Вегсы;
- у 07:20, 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны творчасці народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Гучаць запісы з фондаў Беларускага радыё;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: слухаем непаўторны голас Ганны Герман;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Альберта Іглесіяса да фільма Педра Альмадовара «Усё пра маю маці»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творы Георгія Свірыдава на словы Сяргея Ясеніна;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Іван Шамякін «Шлюбная ноч». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: варыяцыі «Прымавера» Нікало Паганіні;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Фрэдзі Хабарда;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы аркестра Берта Кэмпферта;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні на вершы айчынных класікаў;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 –  «Амфітэатр»: творы скрыпача і кампазітара XVIII стагоддзя Карла Філіпа Стаміца;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00  – «Музычны вечар»: оперная музыка Джузэпэ Вердзі.
У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.