7 лютага, у панядзелак, у нашым эфіры

У панядзелак, 7 лютага, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі Фрэнка Сінатры;
- у 01:30 – другую дзею камічнай оперы Гаэтана Даніцэці “Любоўны напітак”;
- у 03:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 04:00 – апавяданне Людмілы Рублеўскай “Элачка”;
- у 04:30 – другую частку радыёспектакля “Градабой” паводле рамана Паўла Місько;
- у 06:10 – творчасць ВІА “Орэра”;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з брытанскай драмы “Місія”;
- у 07:25 і 23:30 – сімфанічную сюіту Аляксандра Глазунова “З сярэдніх вякоў”;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Валянціна Лукшы;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: шведскі гурт Arcana;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка” з песнямі ў выкананні Яраслава Еўдакімава;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – раннія сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – Другі скрыпічны канцэрт Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Сэм Кук;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” (да 20-годдзя сацыяльна-культурнага праекта “Рэзананс”);
- у 13:30 – “Планета “Культура””: праекты галерэі “Універсітэт культуры”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: астэапатыя (працяг);
- у 15:15 – фартэпіянныя п’есы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – музычныя творы Вільгельма Фрыдэмана Баха;
- у 19:00 – запісы фінскай фолк-групы Värttinä;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра чарапаху;
- у 21:10 – песні ў выкананні ВІА “Ариэль”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: амерыканскі кампазітар і трубач Герб Алперт.

У праграме магчымы змены.