- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі амерыканскага гітарыста і спевака Джорджа Бэнсана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – «Музычны світанак» сустракаем з песнямі ў выкананні Уладзіміра Трошына, Маі Крысталінскай, Аіды Вядзішчавай;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы дацкага кампазітара Джэйкаба Ладэгарда;
- у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра Юраўскі карагод, які знаходзіцца ў спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: спявае Леў Лешчанка;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм Станіслава Растоцкага «...А досвіткі тут ціхія», кампазітар стужкі Кірыл Малчанаў;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: запісы Міхася Забэйды-Суміцкага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада», чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18:15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана юбілею Пятра Чайкоўскага;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага арганіста Джэка Макдафа;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Праграма прысвечана Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі;
- у 13:30 –у праграме «З музычнай калекцыі канала “Культура”» гучаць п'есы Аляксандра Варламава;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Івана Мележа «Дарогі на ўсход і захад». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Валерыя Сарокі прагучаць творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: музыка ірландскага кампазітара Чарлза Стэнфарда;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы шведскага дуэта «Simbia» і гітарыста з Ямайкі Эрнэста Рангліна;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: кітайская народная казка «Падарункі для прыгажуні»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Міхаіла Глінкі ў выкананні піяніста Валерыя Камышова.
У праграме магчымы змены.
Фота з сайта Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі