7 снежня: кіраўнік народнага тэатра “Жывое слова” Алесь Мойскі і экскурсія па музеі “Лошыцкая сядзіба” з дырэктарам Лідзіяй Марковіч

04.12.2020 

У панядзелак, 7 снежня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы аркестра Рэя Коніфа;

- у 06:10 – музычныя творы паэта-песенніка Мікалая Дабранравава;

- у 09:00 – мелодыі Вольфганга Амадэя Моцарта і Іаганеса Брамса;

- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;

- у 11:30 – Першую і Другую сольныя санаты для скрыпкі Эжэна Ізаі;

- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – супрацоўнік тэлеканала “Беларусь 3”, кіраўнік народнага тэатра “Жывое слова” Алесь Мойскі;

- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”;

- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Лацінаамерыканскія танцы” (працяг);

- у 15:30 – Віяланчэльны канцэрт Анатоля Багатырова;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр” з працягам рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і дырэктарам музея “Лошыцкая сядзіба” Лідзіяй Марковіч;

- у 17:30 – 24 прэлюдыі для фартэпіяна Аляксандра Скрабіна ў выкананні Міхаіла Плятнёва;

- у 19:00 – “Вечар сучаснай камернай музыкі”, запісаны ў зале імя Гнесіных 12 снежня 1987 года;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра малечу Зорачку;

- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскага спевака і акцёра Тома Уэйтса;

- у 22:15 – запісы славутага Марыа Ланца;

- у 23:30 – Фартэпіяннае трыа Роберта Шумана соль мінор у выкананні Венскага Брамс-трыа.

 

У праграме магчымы змены.