7 студзеня ў эфіры

У нядзелю 7 студзеня  заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: музыка Сяргея Танеева, Антона Арэнскага, Сяргея Рахманінава, Ральфа Ваан-Уільямса;

 

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура””: фрагменты балета Пятра Чайкоўскага “Спячая прыгажуня”;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Яўгеніі Янішчыц;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць ў студыі – паэт Уладзімір Мазго;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп” прысвечаны Ражаству Хрыстову;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: знаёмства з мастачкай ў тэхніцы эбру Таццянай Ягоравай;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: фрагмент “Усяночнай” Сяргея Рахманінава;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Узвышанае і зямное” з фондаў Беларускага радыё;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты – Валянцін Лукша;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: сустрэча з салістам Вялікага тэатра Беларусі народным артыстам нашай краіны Васілём Кавальчуком;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: кантаты старадаўняга французскага кампазітара Жана-Філіпа Рамо, джазавыя імправізацыі пад кіраўніцтвам піяніста Кіта Джарэта;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”: калядныя песні у выкананні спявачак вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна і фальклорнага ансамбля вёскі Погіры Дзятлаўскага раёна;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: харавыя канцэртны Дзмітрыя Бартнянскага;

 

- у 17.30 – “Святло душы”;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы цыганскага музыканта Мікалая Эрдэнкі;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Пятра Чайкоўскага “Чаравічкі” паводле аповесці Мікалая Гогаля “Ноч перад Ражаством”. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1973 годзе;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: калядныя кампазіцыі рок-музыкантаў;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: казка Клаўдзіі Каліны “Хлопчык-пакідайчык” у выкананні артысткі Маргарыты Захарыя;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага трамбаніста Джэй-Джэя Джонса;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспектакля “Не забывай мяне” паводле аднайменнай аповесці Алеся Жука. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў, год запісу - 1979; “Каляднае канчэрта гроса” італьянскага кампазітара Арканджела Карэлі;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: радыёверсія гала-канцэрта “VivaOpera!”, які адбыўся летась у межах XIIIМінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.