7 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі савецкіх ВІА;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы амерыканскай спявачкі Тоні Брэкстан;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: фрагменты альбома, прысвечнага японскаму кампазітару Руіці Сакамота;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», які знаёміць з творчасцю айчынных кампазітараў, раскажа пра настаўніка і вучня – Пятра Падкавырава і Леаніда Гуціна;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні Чэслава Немана;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі з трылогіі Пітэра Джэксана «Уладар пярсцёнкаў»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні» 2004 года;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка Карла Чэрні;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай спявачкі Джун Крысці;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госць студыі — даследчык у сферы праваслаўнай архітэктуры, блогер Аляксей Ліпко;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: творы Леаніда Дзясятнікава;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Кузьма Чорны «Зямля», выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Яўгена Глебава з рэпертуару сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка нямецкага кампазітара Макса Рэгера;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Другая віяланчэльная саната Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы італьянскай групы «Tazenda»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы Рэйнгольда Гліэра.

У праграме магчымы змены