7 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: саўндтрэк да фільма «Ліхаманка суботняга вечара»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя транскрыпцыі Феруча Бузоні твораў Іагана Себасцьяна Баха і Нікало Паганіні;
- у 06:10 – «Музычны світанак» прапануе песні ў выкананні Валерыя Сюткіна;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю французскага кампазітара Нікаля Лё Міня;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны асобе і творчасці Максіма Багдановіча;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» пачуем голас Дзіны Дурбін;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» нагадае фільм Аляксандра Міты «Сказка Странствий», музыку да якога напісаў Альфрэд Шнітке;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: запісы скрыпача Аляксандра Крамарова;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Васіля Быкава «Трэцяя ракета» гучыць у выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: «Старанарвежскі раманс з варыяцыямі» Эдварда Грыга;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Шырлі Скот і Эдзі Дэвіса 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Тэма размовы – адукацыйны праект «Маладзёжны ансамбль баяністаў і акардэяністаў»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні ў выкананні Алены Камбуравай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: вакальныя творы ў выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР, прафесара Віктара Роўды;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы сімфанічнага аркестра радыё Прагі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: папулярныя творы ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.
У праграме магчымы змены