7 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: рамансы Аляксандра Даргамыжскага;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару Бобі Вінтана;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы аўстралійскага кампазітара Бэна Мэцьюза;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны народнаму артысту Беларусі і СССР Генадзю Цітовічу;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: хіты групы «Bon Jovi»;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да брытанскага тэлесерыяла «Доктар Хто»;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: знаёмства з рамеснікамі Мастоўскага раёна;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Аляксандр Бяляеў «Чалавек-амфібія»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: «Блакітны Дунай», «Влтава» і іншыя творы, што апаваюць рэкі;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка». Апавяданні з цыкла «Запіскі юнай хірургіні» Паліны Корневай;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: джазавыя стандарты ў выкананні спевака Джо Уільямса і аркестра Каўнта Бэйсі;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Тэма праграмы – адукацыйна-творчы праект «Маладзёжны сімфанічны аркестр Беларусі»;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: запісы Валерыя Сюткіна;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста нашай краіны Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Вільгельма Фрыдэмана Баха;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Другая фартэпіянная саната Людвіга ван Бетховена ў выкананні Эміля Гілельса;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграма акцёра тэатра і кіно Артура Федаровіча і Сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь да дня нараджэння У.Высоцкага. Запіс адбыўся 25 студзеня 2026-га года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы артыстаў Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Рэспублікі Беларусь.
У праграме магчымы змены