8 чэрвеня госць праграмы "ПраЧытанне" - Алесь Камоцкі

07.06.2017

8 чэрвеня госцем праграмы “ПраЧытанне” напярэдадні свайго дня нараджэння стане Алесь Камоцкі. Паэту і барду можна задаць пытанне ў прамым эфіры, а таксама паслухаць яго вершы і песні.

Я жыву па-за словамі
Папулярнае мовы -
Зрэшты, справа ня новая,
Як і гэныя словы.
Я жыву, не спяшаюся,
Я жыву як умею,
Каб было ў чым пакаяцца,
Памыляюся ў меру.
І ад рання да вечара,
Да гадзін ад імгненняў
У памкненні да вечнага...

...энтрапія, карацей кажучы.

Алесь Камоцкі

Эфір - 12:15

Фота: youtube.com