8 чэрвеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 8 чэрвеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – кампазіцыі брытанскай фолк-рок-групы Blackmore’s Night;
- у 02:00 – Чацвёртую фартэпіянную санату і Пятую сімфонію Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – песні ў выкананні канадскага спевака Браяна Адамса;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: запісы Анатоля Кашкера, ансамбля “Верасы”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы народнага артыста Расіі Эдуарда Хіля;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: творчасць Аркадзя Куляшова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: берлінскі кампазітар Lambert;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – запісы аркестра Міхайлаўскага тэатра пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава, старадаўнія песні і рамансы ў выкананні Артура Эйзена, творы Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні Юрыя Габруся, паэму Сяргея Ляпунова “Жэлязова воля”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Андрэа Бачэлі, Надзеі Губскай, Васіля Мінгалёва;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Каўнт Бэйсі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастак Уладзімір Савіч;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: госць – дырыжор Вячаслаў Бартноўскі;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”): паэт Хведар Гурыновіч;
- у 15:15 – Скрыпічны канцэрт народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як? З чаго? Для чаго?”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – музычныя творы Роберта Шумана;
- у 19:00 – запісы малійскага спевака Бубакара Траарэ, мексіканскай групы Sanida gala negro;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Мэрылін Манро;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: музыку і фрагменты з “Дзённіка” Франсіса Пуленка.
У праграме магчымы змены.