- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: урыўкі з мюзікла «Grease» («Брыялін») Джыма Джэйкабса і Уорэна Кэйсі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы японскай піяністкі Кейка Мацуі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі ў выкананні Вані Стойкавіч і Івіцы Шэрфезі;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць кампазітара Мурада Аманазарава;
- у 07:20, 13:15 – з праектам «Месца прыцягнення» адпраўляемся ў Брэст;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні французскай эстрады;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з опер «Мефістофель» Арыга Бойта і «Макбет» Джузэпэ Вэрдзі;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Жоржа Сімянона «Бясхвостыя парсючкі» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Бедржыха Сметаны;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана творчасці Эдуарда Напраўніка;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача Роя Элдрыджа 1970 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Праграма прысвечана фестывалю «Арт-Мінск». Госць студыі – мастацтвазнаўца Андрэй Янкоўскі;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы Гелены Веліканавай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Пятра Альхімовіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: тэатральная музыка Жана Батыста Люлі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Даменіка Скарлаці;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»:запісы аўстралійскага кампазітара і піяніста Люка Говарда.
У праграме магчымы змены