8 красавіка: канцэрт Praga Radio Symphony Orchestra

07.04.2021 

Чацвер, 8 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творчасць Эвелін Лентон;
- у 02:00 – запісы брытанскага гітарыста Джона Уільямса;
- у 06:10 – песні ў выкананні Марылі Радовіч;
- у 09:00 – “Рамансы” розных кампазітараў, запісы Сяргея Лейферкуса, творчасць Юрыя Сіланцьева;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: мелодыі Бедржыха Сметаны;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Вудзі Герман;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – член Саюза музычных дзеячаў Таццяна Шурынава;
- у 14:05 – песні з кінафільмаў на вершы Бэлы Ахмадулінай;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Лаура Масота;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – фрагменты балета Яўгена Глебава “Мара”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваны матылёк і Белая мышка”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: успаміны Пятра Глебкі пра Янку Купалу, фрагменты вакальнай сюіты з “Полацкага сшытка” і не толькі;
- у 17:30 – творчасць Эдварда Грыга;
- у 19:00 – канцэрт Praga Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Гарадок у табакерцы” (частка 1);
- у 21:10 – творчасць ВІА “Голубые гитары”;
- у 22:15 – мелодыі Яўгена Глебава, Вячаслава Кузняцова, Дзмітрыя Смольскага;
- у 23:30 – запісы гурта Smokie.
У праграме магчымы змены.