8 лютага: індзі-фолк-гурт The Lumineers і дырэктар выдавецтва “Беларусь” Сяргей Пешын

05.02.2021 

8 лютага для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы Эдзіт Піяф;

- у 06:10 – песні Вячаслава Дабрыніна;

- у 09:00 – музычныя творы Людвіга ван Бетховена, Рыхарда Вагнера, Мікалая Метнера і Дзмітрыя Шастаковіча;

- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";

- у 11:30 – камерная музыка Паўля Хіндэміта;

- у 12:10 – “Час на джаз”: крунер Бінг Кросбі

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – дырэктар выдавецтва “Беларусь” Сяргей Пешын;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк фільма “Джанга вызвалены”, рэжысёр – Квенцін Таранціна, кампазітары Эніа Марыконэ і Ліс Бакалаў;

- у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: індзі-фолк-гурт The Lumineers;

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: вучымся рабіць і прымаць кампліменты;

- у 15:15 – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Саладуха выконвае песні Алега Елісеенкава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алеся Бадака "У цёмным лесе за сіняй рэчкай";

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: расповед пра творчасць харавога дырыжора, фалькларыста Рыгора Шырму, казка “Вялікі злы шэры воўк і маленькае добрае шэрае ваўчаня” і частка сюіты з балета “Стварэнне свету” Дарыюса Міё;

- у 17:30 – Саната для скрыпкі і фартэпіяна “Д'ябальскія трэлі” і Канцэрт для скрыпкі, баса кантынуа і аркестра Рэ мажор Джузепе Тарціні;

- у 19:00 – творчы вечар народнай артысткі Беларусі Ніны Шарубінай;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра каршуна;

- у 21:10 – песні ў выкананні Ірыны Мураўёвай;

- у 22:15 – музыку аўстралійскай піяністкі Фіёны Джэй Хокінс;

- у 23:30 – запісы з калекцыі французскага флейтыста Жана П'ера Рампаля.

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.