8 лютага ў эфіры

–  у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Франс Галь і Рыка Нэльсана;
–  у 02:00 – «Музыка ночы»: музыка Іагана Кванца;
–  у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Аляксандра Скрабіна і Уладзіміра Гаркушы – з рэпертуару Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі;
–  у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» расказвае пра блажэнную Валянціну Мінскую;
–  у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Алеся Бадака ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
–  у 8:15 – «Наша музыка»: творы Віктара Капыцько, Ганны Кароткінай, Уладзіміра Грушэўскага;
–  у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
–  у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» знаёміць з творчымі калектывамі Белтэлерадыёкампаніі;
–  у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: запісы бразільскага спевака і кампазітара Альберта Морыса;
–  у 10:30 – праграма «Арт– гасцёўня» пазнаёміць з народным вакальным ансамблем «Белы птах» пры Палацы культуры Мінскага трактарнага завода;
–  у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: урыўкі з балета Рыкарда Дрыга «Арлекінада»;
–  у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: гучаць урыўкі з кніг Фёдара Шаляпіна «Аповесці жыцця» і Таццяны Шмыга «Шчасце мне ўсміхалася», а таксама арыі і песні ў іх выкананні;
–  у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
–  у 12:30 – госця праграмы «Натхнёныя музыкай» – прыма–балерына Вялікага тэатра Беларусі, заслужаная артыстка Людміла Хітрова;
–  у 13:00 – «Музычная студыя»: запіс творчага вечара музыказнаўцы Вольгі Брылон;
–  у 14:05 – «Арт– пікнік»: раннія квартэты Людвіга ван Бетховена, а таксама альбом амерыканскай спявачкі Эвялін «Шампань» Кінг «Smooth Talk»;
–  у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Квінтэта для фартэпіяна і духавых Мікалая Рымскага-Корсакава;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» паслухаем аркестр пад кіраўніцтвам Віктара Сільвестра;
–  у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Джузэпэ Вердзі «Карсар». Запіс зроблены італьянскім дырыжорам Ламбэрта Гардэлі. Галоўныя партыі выконваюць Хасэ Карэрас, Джэсі Норман, Мансерат Кабалье. У спектаклі прымаюць удзел The Ambrosian Opera Chorus і аркестр New Philharmonia (Лондон);
–  у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданні Ганада Чарказяна «Разбіты збан» і «Гандляр» чытае артыстка Ліка Пташук;
–  у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
–  у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай спявачкі Тэрэзы Бруэр у суправаджэнні аркестра «Dixieland All-stars» 1958 года;
–  у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы «Людзі і д'яблы» паводле аднайменнай п'есы Кандрата Крапівы. У ролях – народныя артысты СССР Лідзія Ржэцкая, Павел Малчанаў, Уладзімір Дзядзюшка, Віктар Тарасаў, Здзіслаў Стома, народныя артысты Беларусі Ірына Ждановіч, Іван Шаціла, Сцяпан Бірыла, Валянцін Белахвосцік і іншыя. Год запісу –  1964;
–  у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by